Якімі беларусамі вы ганарыцеся настолькі, што носіце іх на сабе? Гонар упрыгожвае нас не толькі сім…

Якімі беларусамі вы ганарыцеся настолькі, што носіце іх на сабе?

Гонар упрыгожвае нас не толькі сімвалічна. Часам мы наўпрост упрыгожваем сябе тымі людзьмі, кім ганарымся: надзяваем вопратку ці аксэсуары з партрэтамі вядомых беларусак і беларусаў.

Мы паглядзелі, хто трапляе на нашыя прынты і чые твары беларусы з гонарам паказваюць свету. Сабралі ў картках папулярныя і цікавыя прыклады

Зразумела, гэта толькі невялікая падборка і такіх людзей вельмі шмат. А кім вы ганарыцеся настолькі, што носіце на сабе? Хто вас натхняе на змены, штурхае да добрых учынкаў ці падтрымлівае ў цяжкія моманты?

Дзяліцеся, гонарам за каго ўпрыгожваецеся менавіта вы. Фоткайцеся ў сваіх любімых майках ці байках і расказвайце, чаму менавіта гэтага чалавека вы носіце на сабе і чаму ім ганарыцеся. Публікуйце ў сацсетках вашыя гісторыі гонару і дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў: #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае