Як не ўзгадаць мастацтва, калі разважаеш пра беларускі гонар! Жывапіс, літаратура, музыка… Усё гэта…

Як не ўзгадаць мастацтва, калі разважаеш пра беларускі гонар!

Жывапіс, літаратура, музыка… Усё гэта ўпрыгожвае і адлюстроўвае наша жыццё. А нацыянальнае мастацтва можа прадстаўляць цэлую нацыю, распавесці, што для нас важна, што мы любім. Бо менавіта мастацтва ўключае Беларусь у сусветную культуру і распавядае ўсяму свету пра нашыя адметнасці, паказвае нашу прыгажосць і дае адчуць нашу глыбіню.

Нам сапраўды ёсць кім ганарыцца: Маркам Шагалам, што распісаў у Парыжы купал нацыянальнай Оперы; Напалеонам Ордам, які ездзіў па вялікіх гарадах і невялічкіх мястэчках Беларусі і захаваў у сваіх працах краявіды нашых старых замкаў і палацаў; гуртом NizKiz, удзельнікі якога нягледзячы на ўсё заставаліся ў Беларусі і працягвалі радаваць нас сваімі песнямі. Нашыя творцы, мастакі, музыкі, акторы, пісьменнікі – нашая нагода для гонару і бясконцае натхненне, якім хочацца дзяліцца з усім светам.

Гартайце карткі, каб даведацца больш

А таксама не забывайце распавядаць пра свае нагоды для беларускага гонару, любімыя рэчы і сімвалы нашай культуры:

• Публікуйце ў сасцетках гісторыі гонару;
• Дадавайце па жаданні адзін з хэштэгаў — #гонарупрыгожвае, #годныябеларусы, #годныябеларускі, #ганарусябыцьбеларусам — каб беларускі і беларусы пабачылі, як шмат у нас нагод для гонару;
• Калі вы носіце нешта, што адлюстроўвае ваш гонар, — дадавайце фота;
• І абавязкова адзначайце людзей, якія даюць вам нагоды для гонару, – ім будзе прыемна!

Прыкладамі такіх гісторый могуць быць публікацыі https://www.instagram.com/predmetygordosti, якімі мы натхняліся.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #гонарупрыгожвае