Што не так з БРСМ і дзе знайсці адукацыйныя магчымасці? Адказвае Маргарыта Ворыхава
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава ў інтэрвʼю тэлеканалу «Настоящее время. Беларусь» распавяла пра тое, як БРСМ намагаўся ўдзельнічаць у Еўрапейскім моладзевым форуме:
«БРСМ спрабаваў стаць чальцом замест Моладзевага Савета РАДА, пісаў пагражальныя лісты аб тым, што БРСМ – сапраўдная арганізацыя Беларусі. Нам перасылалі гэтыя матэрыялы і казалі: ведаем, што яны не дэмакратычная арганізацыя, ніколі іх не прымем.
Ёсць правілы для ўваходу ў Еўрапейскі Моладзевы форум. Арганізацыя павінна быць дэмакратычная і кіравацца моладдзю. У БРСМ гэта не так. Арганізацыя павінна фінансавацца чыста, прама і адкрыта, і мець поўную справаздачнасць. У БРСМ такой справаздачнасці таксама няма. І, зразумела, гэта паддзяржаўная арганізацыя, а арганізацыя, якая падаецца на форум, павінна быць незалежнай. Форум ацаніў стан БРСМ і прыняў вырашэнне, што гэта не падыходзячая па ўсіх крытэрыях арганізацыя, і запыт адхілілі».
Таксама дарадца расказала, дзе беларусы могуць знайсці стыпендыі і адукацыйныя праграмы:
«Ёсць вялікі пул стыпендыяў, якія адкрытыя для маладых людзей з Беларусі. Гэтыя стыпендыі сабраныя ў адным месцы на платформе Асвета. Там ёсць сартаванне па розных стыпендыях і праграмах, на якія можна падацца і бясплатна паехаць куды-небудзь вучыцца».