ДАКТРЫНА(хавайцеся ў бульбу! час прыйшоў)Грамадзянін, жыві, не трусьІ шчыра вер ты у краіну.Бо прад’…

ДАКТРЫНА
(хавайцеся ў бульбу! час прыйшоў)

Грамадзянін, жыві, не трусь
І шчыра вер ты у краіну.
Бо прад’явіла Беларусь
Сваю ваенную Дактрыну.

То вам не цацкі на вяроўцы!
Тут Хрэнін нам не дасць схлусіць.
Вусаты распавёў кіроўца,
Як хутка НАТУ будзем біць.

Лупіць іх будзем у хвост і грыву!
І збройных нашых не стрымаці!
Возьмем Берлін мы і Мальдзівы,
Усіх пераможам, вашу ж маці!

Мы новай ядзернаю зброяй
Так прыгразім, што хоць трымайся!
Мы ўсіх навокал запалохаў,
Заставім разам выбачацца.

Ад НАТЫ зберажом Расію
Шчытом ад пятак і да плеч.
Распавядаў дыктатар сівы,
Вайскоўцы нашы – шчыт і меч!

Калі ж адкінуць грозны хрэні,
Няма, на сам рэч, дуракоў.
Першым у Маскву зліецца Хрэнін…
За ім Вальфовіч, Кубракоў.

Пішу я гэта трохі з боллю.
Так усіх тыран паспеў дастаць,
Што ў Беларусі з хлебам-соллю
То НАТА будуць сустракаць.

©️ Максим Перепелица