Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб’ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася.
У працоўную групу праекта ўвайшлі былы супрацоўнік Генпраĸуратуры АлегТалерчыĸ, юрыст і праваабаронца ПавелСапелĸа, былы начальнік медыцынскай часткі СІЗА ў Брэсце ПавелПерапёлĸін, псіхалагіня ВольгаВялічĸа і былы начальніĸ медслужбы Дэпартамента выканання пакаранняў МУС ВасільЗавадскі.
Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных — трэба прайсці анкетаванне.