Беларусы Шчэціна на традыцыйнай нядзельнай акцыі салідарнасьці з палітзьняволеннымі пытаюцца: “Дзе Статкевіч?”
Ад Міколы Статкевіча ўжо год няма ніякіх звестак. Мы ня ведаем, што з ім, дзе ён цяпер, у якім стане яго здароўе. Рэжым хавае ад нас ня толькі Статкевіча: няма звестак і пра Паўла Севярынца, і пра Сяргея Ціханоўскага, і пра Віктара Бабарыка і шмат пра каго яшчэ. Ад іх не прыходзяць лісты, ім не дазваляюць пабачыцца з роднымі ці з адвакатамі, патэлефанаваць ім таксама немагчыма… І гэтая поўная ізаляцыя накіраваная на то, каб зламаць саміх палітвязьняў і застрашыць ўсіх іншых: маўляў, патрапіш ў турму – і пра цябе забудуць… Але ёсць памылка ў гэтакіх разважаннях. Мы – не забыліся. Беларусы памятаюць аб палітзьняволенных, дапамагаюць іх родным, пішуць лісты і паштоўкі.
А забытымі ў турме будуць самі прадстаўнікі рэжыму. І не, ня будзе забароны на лісты. Саміх лістоў ня будзе. Бо па той бок барыкадаў ня ведаюць, што такое салідарнасць.
А мы будзем і далей набліжаць перамены.
Жыве Беларусь!