Шчыры нацыяналіст перад сумленьнем чыст! 24 лютага 1935 – нарадзіўся дзядзька Рыгор Барадулін (Верас…

Шчыры нацыяналіст перад сумленьнем чыст!

24 лютага 1935 – нарадзіўся дзядзька Рыгор Барадулін (Верасоўка, Ушацкі р-н), беларускі паэт, эсэіст, перакладчык, сябра беларускага ПЭНа.

Родная мова зьяўляецца адной з тэмаў творчасьці Барадуліна. Ад маці яму перадалася незвычайная чуйнасьць да мовы. Багацьце вуснае народнапаэтычнае творчасьці, засвоенае зь дзяцінства, стала добрай асновай творчае індывідуальнасьці.

Нацыянальная ідэя — гэта свабоднае развіццё беларускай нацыі на падставе сваіх нацыянальных асаблівасцяў, беларускага менталітэту і, безумоўна, беларускай мовы, таму што без мовы не можа быць нацыі.

Чытайце 12 выказванняў Рыгора Барадуліна пра беларускую мову

Глядзіце Хадановіча — Пэтычны геній, сяброўства з Быкавым і Караткевічам

Нацыяналіст – чалавек верны сваёй нацыі, сваёй Радзіме, свайму народу.
Гэта савецка-імпэрская прапаганда зрабіла з нацыяналіста нейкае пудзіла, нейкага тэрарыста, бо ён падрываў і без таго рыхлы падмурак імпэрыі, якая займала як ні шасьціну зямное кулі.
Любіць сваю мову й карыстаецца ёю – нацыяналіст. Любіць, шануе й ведае сваю гісторыю – нацыяналіст. Хоча жыць у сваёй этна-дзяржаве як вольны чалавек – нацыяналіст.
Савецкая прапагандовая машына перакрэсьлівала паняцьце нацыяналіст на інтэрнацыяналіст. Але інтэрнацыяналіст палягае на корані нацыяналіст. Атрымлівалася, што будавалі мост уздоўж ракі.
Савецкія войскі, што падбухторвалі не адную краіну на так званую рэвалюцыю, называліся воінамі-інтэрнацыяналістамі.
Пройдзе час, няхай сабе й нямала, а слову нацыяналіст будзе вернутая ягоная першапачатковая шана.
Шчыры нацыяналіст перад сумленьнем чыст.

Чытайце артыкул Слова дня — Нацыяналіст

“Дуліна ад Барадуліна”, выдадзеная ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. ХХІ Стагодзьдзе”. Аснову кнігі складаюць показкі й эпіграмы Рыгора Барадуліна, якія прагучалі сёлета ў цыклі “Лета з Барадуліным” зь 1 чэрвеня па 31 жніўня.

Барадулін на Свабодзе – Кнігі, вершы, інтэрвію

Слухайце аўдыёкнігу – Дуліна ад Барадуліна

@supermova @PENBelarus #мова #верасоўка