
У дзень 120-годзьдзя «Нашай Нівы» тэхналягічная плятформа Kronika адкрыла сайт праекту BELIMA (Belarusian Independent Media Archive).
Ініцыятыва створана дзеля захаваньня публікацыяў беларускіх незалежных выданьняў ад 1990-х гадоў да нашых дзён, якія зьнікаюць праз блякаваньні, закрыцьцё рэдакцыяў і эміграцыю.