А вы ўжо паслухалі новы альбом Георгія Дабро “Геданіст”? Калі

Вольны Захад інфа ##Беларусы ў Польшчы
А вы ўжо паслухалі новы альбом Георгія Дабро “Геданіст”? Калі прапусцілі — то раім акунуцца ў свет раскошы і задавальнення.

Георгій, як заўсёды, адчувае сябе абсалютна натуральна там, дзе смачная ежа, дарагія касцюмы, прыгожыя жанчыны, ганарлівасць і панты. 

Пост-шансанье Георгій Дабро — альтэр эга музыкі Сяргея Пукста. Абаяльны Георгій з’явіўся на беларускай музычнай сцэне больш за 10 гадоў таму каб высмеяць расійскі блатняк і шансон, які заняў ганаровае месца ў сэрцах немалой часткі беларусаў. Абаяльны Георгій па-ранейшаму нясе святло і любоў — нягледзячы на эміграцыю і турбулентнасць у свеце. 

Слухаць альбом тут.

А тут наша з Георгіем інтэрв’ю ўзору 2025 года: https://www.youtube.com/watch?v=z6qkrmZ0hRg