
22 лістапада 2019 году ў Вільні прайшло ўрачыстае перапахаваньне Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстаньня 1863–1864 гадоў. Парэшткі паўстанцаў, пакараных сьмерцю расейскімі ўладамі, былі знойдзеныя падчас археалягічных раскопак на гары Гедыміна.
На перапахаваньні былі прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Прысутнічалі дэлегацыі Латвіі і Ўкраіны. Афіцыйнай беларускай дэлегацыяй кіраваў намесьнік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка. Каталіцкі касьцёл Беларусі прадстаўляў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Дэлегацыю ад Рады БНР узначаліла Івонка Сурвіла.
Шэсьце ад катэдральнага сабору Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава да могілак Росы расьцягнулася больш як на кілямэтар.