
17 лістапада — Міжнародны дзень студэнта, і нарадзіўся ён з пратэсту. Студэнты ўжо не раз мянялі гісторыю: у Венгрыі 1956-га, у Празе 1989-га. Беларускім жа студэнтам сёння застаецца ўзбройвацца ведамі: як працуе дэмакратыя, як уладкаваная дзяржава і як зрабіць, каб дыктатура стала старонкай гісторыі, а не будучыняй.