Мікалай Шастак апублікаваў на YouTube фільм Першы шчыры дзень, які выйграў у Астане

Вольны Захад інфа ##Беларусы ў Польшчы

Мікалай Шастак апублікаваў на YouTube свой фільм “Першы шчыры дзень”, з якім выйграў на кінафэсце ў Астане. 20-хвілінная стужка расказвае пра горад, у якім учынкі раптам пачалі змяняць знешнасць людзей: добрыя — у лепшы бок, дрэнныя — у горшы.

“Далей для мяне пачынаецца самае важнае — твае ўражанні. Рэцэнзія, кароткі водгук, думкі — важна ўсё. А калі фільм табе сапраўды спадабаўся — падзяліся ім. Рэпост, спасылка сябру, допіс. Фільм разыйдзецца роўна настолькі, наколькі яго панясуць гледачы”, — піша рэжысёр.

Нам “Першы шчыры дзень” спадабаўся. Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=VsRYr4tvJr8