
100 гадоў таму адбылася падзея, якая магла б быць найважнейшай для аблічча беларускае мовы, — Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі (Менск, 14–21 лістапада 1926 г.). Найлепшыя навукоўцы з абедзьвюх частак падзеленай Беларусі далі імпульс далейшаму разьвіцьцю літаратурнае мовы на грунце традыцыі Тарашкевіча. Але да канца палітыкі „беларусізацыі“ ў БССР заставалася ўсяго некалькі гадоў…