Выйшла камп’ютарная гульня пра жыццё ў Беларусі пад рэпрэсіямі. Яна называецца “1 з 100 000” — гэта …

Вольны Захад інфа

Выйшла камп’ютарная гульня пра жыццё ў Беларусі пад рэпрэсіямі. Яна называецца “1 з 100 000” — гэта адсылка да людзей, якія прайшлі праз палітычна матываваны пераслед з 2020 года.

У гульні можна пражыць лёс беларуса ад нараджэння да сутыкнення з рэпрэсіўнай сістэмай. А потым — квест з допытамі, калоніяй і эміграцыяй. Бяспеку не гарантуе нават пасіўнасць.

“Можна ўсё жыццё маўчаць і “не лезці ў палітыку”, а потым атрымаць артыкул за выпадковую падпіску ці данос калегі. Можна падпісваць усё, што скажуць, і стаць “сваім”, але цана таксама будзе: сям’я, сябры, здароўе”,
— пішуць стваральнікі гульні — праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.

Адно “пражыванне жыцця” займае 20–40 хвілінаў.