
Абрады памінаньня продкаў вельмі старажытныя. Восеньскі дзень падзякі продкам за добры ўраджай на мяжы кастрычніка й лістапада мелі многія эўрапейскія народы. У хрысьціянскай традыцыі ён супаў з днём Усіх Сьвятых, аднак у беларусаў і суседніх народаў захавалася і архаічная традыцыя Дзядоў (у рознай ступені і пад рознымі назвамі).