Беларускія чыноўнікі чытаюць незалежныя медыі, каб раней даведацца пра праблемы ў сваёй сферы

Вольны Захад інфа

Беларускія чыноўнікі чыталі (і працягваюць чытаць) незалежныя медыі. Чаму? Ды таму, што толькі адтуль можна даведацца, што нешта ў іх, у чыноўнікаў, ідзе не так. А даведвацца пра такое ім хочацца як мага раней.

Пра гэта ў “Клубе галоўных рэдактараў” расказвае эканамічная аглядальніца Вольга Лойка. А галоўрэд @Bel_Tomorrow Павел Свярдлоў робіць “нечаканую” выснову.

“Журавіны ў цукры, якія падаюць з тэлевізара, ніхто не глядзеў. Бо ну і што?”

Цалкам апошні “Клуб галоўных рэдактараў” глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=VNf3bnIQgPU