«Пародыя на выбары»: рэакцыя дэмакратычных краінаў свету на безвыбарыУ Беларусі прайшоў так званы ад…

«Пародыя на выбары»: рэакцыя дэмакратычных краінаў свету на безвыбары

У Беларусі прайшоў так званы адзіны дзень галасавання. Прапаганда намагалася паказаць беспрэцэдэнтную яўку і запэўніць у выкананні ўсіх электаральных працэдураў. Аднак падмануць тых, хто насамрэч ведае, што такое дэмакратыя, не атрымалася. Паглядзіце, як адрэагавалі на безвыбары прадстаўнікі еўрапейскіх краінаў.

МЗС Аўстрыі: «Выбары не з’яўляюцца ні свабоднымі, ні справядлівымі. Мы працягнем працу для вольнай, незалежнай і квітнеючай Беларусі».

Украіна: «Аб’яднанне «За дэмакратычную Беларусь» заклікае міжнародную супольнасць не прызнаваць так званых выбараў і выкарыстоўваць усе сродкі, каб Лукашэнка апынуўся за кратамі».

ЗША: «Злучаныя Штаты асуджаюць фіктыўныя парламенцкія і мясцовыя выбары. Яны прайшлі ў атмасферы страху. Выбарчыя працэсы нельга назваць дэмакратычнымі».

МЗС Германіі: «Мы асуджаем сістэмныя рэпрэсіі вакол выбараў у Беларусі. Рэжым выкарыстоўвае ўсе сродкі, каб задушыць дэмакратычныя памкненні народа Беларусі».

Францыя: «Рэжым Лукашэнкі арганізуе пародыю на выбары ў заканадаўчыя органы ўлады: без апазіцыі і без міжнародных назіральнікаў. Мы просім не прызнаваць вынікаў выбараў».

Прэзідэнт ПА НАТА: «Фальшывыя выбары ў Беларусі нікога не падмануць: яны бессэнсоўныя. Нашыя ўрады і парламенты павінныя працягваць асуджаць рэпрэсіі, падтрымліваць змаганне Святланы Ціханоўскай за дэмакратычную Беларусь і заклікаць да вызвалення палітвязняў».