А вы сочыце за трылогіяй пра “Ляпіс Трубяцкой” на ютуб-канале “Міністэрства Сепультуры”? Сёння выйшла апошняя частка!
“Пераасэнсаваць спадчыну галоўнага беларускага рок-гурта праз 12 гадоў пасля яго знікнення — ну ведаеце, гэта зусім па-іншаму раскрывае глыбіню Ляпісаў. Атрымалася кіно на дзве з паловай гадзіны. У ім ёсць усё: гісторыя беларускага андэграўнда 90-х, гісторыя Беларусі, гісторыя беларускай і расійскай дыктатуры, найноўшая гісторыя Украіны”, — заахвочвае да прагляду журналіст і аўтар канала Аляксандр Чарнуха.
Важную ролю ў кіно пра “Ляпісаў” іграе прадзюсар гурта Яўген Калмыкоў, які працаваў з Сяргеем Міхалком і камандай 25 гадоў. Да таго ж Яўген — выдатны расказчык. Абавязкова паглядзіце!
Гэта эпічны фінал гісторыі гурта Ляпис Трубецкой. Ад светлага і прыгожага альбома Веселые картинки да рэвалюцыі і персанальнага выкліку Лукашэнку і Пуціну. Бязвізавыя канцэрты для беларусаў, Навальны і Майдан, песня Воины света і нечаканы і прыгожы канец…