Ікона беларускага дарквэйву Dlina Volny выпусціла першы беларускамоўны сінгл “Вочы”.
“Гэта своеасаблівы запіс у дзённіку, адрасаваны тым, хто злоўжывае ўладай, а таксама адлюстраванне немагчымасці аўтара больш мірыцца з імі”, — апісваюць музыкі новую кампазіцыю.
10 гадоў таму музыкі пачыналі з рускамоўных песень. Потым перайшлі на англійскую і сталі супрацоўнічаць з лэйблам TRO Essex Music Group. Аб’ездзілі з канцэртамі Лацінскую Амерыку, здабылі фанатаў ва усім свеце і вось зафіксавалі сваю беларускамоўную творчасць.
У кастрычніку гурт трыа выпраўляецца ў еўрапейскі тур. “Вочы” дасяжныя на ўсіх лічбавых пляцоўках.