БНР106 быць! Арганізуем Дзень Волі разам. Каманда БНР100 запусціла збор сродкаў на арганізацыю свят…

Вольны Захад інфа

БНР106 быць! Арганізуем Дзень Волі разам.

Каманда БНР100 запусціла збор сродкаў на арганізацыю святкавання 106-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сёлета арганізатары святкавання БНР100 ля Опернага тэатру ў Менску правядуць маштабную анлайн-трансляцыю свята 25 сакавіка, якое адбудзецца ў YouTube, і да яго зможа далучыцца кожны беларус і беларуска ці то ў Беларусі, ці то ў замежжы.

Ужо вядома, што ў святкаванні возьмуць удзел вядомыя беларускія гурты і аўтарытэтныя спікеры, з якімі будуць абмяркоўвацца пытанні нашай гісторыі, сучаснасці і беларускай ідэнтычнасці.

І сёлета кожны беларус і беларуска мае магчымасць узяць непасрэдны ўдзел у арганізацыі нашага свята. На платформе BYSOL запушчаны збор сродкаў на арганізацыю #БНР106.

Неабходна сабраць €25 000, якія пойдуць на арэнду пляцоўкі, абсталявання ды арганізацыю выступу музыкаў.

Падтрымаць БНР106 можна тут

Нагадваем, што ў сувязі з абвінавачваннямі ў экстрэмізме, каманда BYSOL заклікае карыстацца для перавода сродкаў карткамі еўрапейскіх банкаў альбо данаціць праз PayPal (але не праз прывязаныя карткі).