Невядомыя прапануюць былым палітвязням запоўніць фэйкавую форму для атрымання дапамогі«Вясне» стала…

Вольны Захад інфа

Невядомыя прапануюць былым палітвязням запоўніць фэйкавую форму для атрымання дапамогі

«Вясне» стала вядома, што былым палітвязням пішуць невядомыя і прапануюць запоўніць фэйкавую форму з акаўнта @dapamoga_pzk нібыта для атрымання дапамогі.

Паводле звестак праваабаронцаў, гэты акаўнт можа быць звязаны з беларускімі сілавікамі.

Невядомыя могуць прадстаўляцца супрацоўнікамі арганізацый і ініцыятыў, якія дапамагаюць палітвязням і былым палітвязням, у тым ліку «Вясны».

Заклікаем не перадаваць асабістыя звесткі невядомым асобам і не запаўняць падазроныя формы. Будзьце пільнымі і верыфікуйце акаўнты, якія прапануюць дапамогу, праз афіцыйныя сайты і сацсеткі праваабарончых арганізацый і ініцыятыў.

Калі нехта звязваецца з вамі ад імя «Вясны», вы заўсёды можаце спраўдзіць, ці сапраўды гэты акаўнт належыць нашай арганізацыі, праз @ViasnaSOS.

Калі вам таксама прапаноўвалі запоўніць форму, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.