Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў і моладзевыя суполкі: новы выпуск “Прававых летапісаў” пра беларускі супраціў у СССР
Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентуе новы выпуск відэапраекта “Прававыя летапісы”. Гэтым разам мы распавядзем пра тое, як беларускае дысідэнцтва мела свой унікальны, глыбока культурніцкі характар і было прынцыповым змаганнем за права заставацца сабой, гаварыць на роднай мове і памятаць сапраўдную гісторыю.
Мы распавядзем тры натхняльныя гісторыі беларускага супраціву ў СССР, які адкрыў шлях да незалежнасці 1991 года:
• Ларыса Геніюш — сімвал нязломнасці. Гісторыя славутай паэткі і Генеральнай сакратаркі Урада БНР, якая прайшла праз сталінскія турмы і ГУЛАГ, але прынцыпова адмовілася ад савецкага грамадзянства.
• Уладзімір Арлоў — вяртанне памяці. Ад стварэння студэнцкага самвыдавецкага альманаха «Мілавіца» ў 1970-х пад наглядам КДБ да вяртання беларусам праўды пра іх старажытную спадчыну.
• «Майстроўня», «Талака» і «Тутэйшыя» — энергія моладзі. Як нефармальныя маладзёжныя суполкі 1980-х вярнулі моду на беларускую культуру. Таксама мы распавядзем пра дзейнасць літаратурнага таварыства «Тутэйшыя», адным з заснавальнікаў якога быў будучы праваабаронца і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі.
https://www.youtube.com/watch?v=aeFtqv-Bnyw