Разьбіраемся: у спорце „ачкі“ ці пункты?
Беларускае слова вока мае значэньне ‘орган зроку’ як асноўнае. У расейскай слова око стала рэдкім, а очкó, очки зажылі самастойным жыцьцём, абрасьлі многімі пераноснымі значэньнямі, у тым ліку і спартовымі, і жаргоннымі.
У беларускай жа мове памяншальнае да вока слова — вочка, якое пра канкрэтныя вочкі-кропачкі-пяцелькі. Для оптыкі на носе і для спорту здаўна маем лацінізмы — акуляры і пункты.