Жаночы мур 1863 года: новы выпуск «Прававых летапісаў» на YouTube
Калі мы згадваем паўстанне 1863 -1864 гадоў, у памяці адразу паўстаюць імёны мужчын — Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага ці Рамуальда Траўгута. Аднак паралельна з гэтым існаваў магутны і адданы жаночы супраціў. Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентуе новы выпуск праекта “Прававыя летапісы”, які прысвечаны самаахвярнай і часта нябачнай дзейнасці жаночых камітэтаў.
Гэты выпуск разбурае стэрэатып пра тое, што жанчыны былі толькі пасіўнымі «памагатымі» паўстанцаў. Насамрэч яны з’яўляліся паўнапраўнымі ўдзельніцамі вызваленчага руху, якія рызыкавалі жыццём і маёмасцю на роўні з мужчынамі.
Выпуск ужо даступны для прагляду! Падпісвайцеся на канал, стаўце падабайкі і дзяліцеся сваімі думкамі ў каментарах, калі гэта для вас бяспечна.
https://youtu.be/TS4FPY4YcQM

«Гісторыя жаночых камітэтаў — гэта гісторыя самаарганізацыі грамадства. Калі дзяржава ператвараецца ў інструмент рэпрэсій, людзі пачынаюць дапамагаць адно аднаму. Менавіта так узнікаюць сеткі салідарнасці», — гаворыцца ў відэа.