Чалавек, які ўвасабляў беларускую дэмакратычную супольнасьць. Памяці Аляксандра Мілінкевіча: https:/…

Вольны Захад інфа

Чалавек, які ўвасабляў беларускую дэмакратычную супольнасьць. Памяці Аляксандра Мілінкевіча: https://smarturl.click/1yEW6

Любую гістарычную эпоху ўвасабляюць знакамітыя постаці. Гэта могуць быць палітыкі, грамадзкія дзеячы, рэлігійныя прапаведнікі, выбітныя культурныя асобы. Такія людзі — гэта своеасаблівыя вехі, зь якімі атаясамляецца пэўны гістарычны пэрыяд. Можна нават сказаць, што эпохі заканчваецца, калі сыходзяць яе найбольш знакавыя постаці.

Сыход з жыцьця Аляксандра Мілінкевіча ў пэўным сэнсе сымбалізуе канец цэлай эпохі, калі беларуская апазыцыя магла дзейнічаць легальна. Ён быў сымбалічным люстэркам дэмакратычнай супольнасьці, яе вобразам, увасабляў як гонар і годнасьць, так і ейныя недахопы.