
Беларусь — гэта людзі, якія працягваюць змагацца
Святлана Ціханоўская ў сваіх выступах неаднаразова гаварыла пра беларускі супраціў, незалежнасць і будучыню краіны. Пра людзей унутры Беларусі і за мяжой, якія захоўваюць салідарнасць, дапамагаюць адно аднаму і працягваюць працаваць дзеля дэмакратычных зменаў.
Ключавыя выказванні беларускай лідаркі за апошнія паўгода:
Святлана Ціханоўская ў сваіх выступах неаднаразова гаварыла пра беларускі супраціў, незалежнасць і будучыню краіны. Пра людзей унутры Беларусі і за мяжой, якія захоўваюць салідарнасць, дапамагаюць адно аднаму і працягваюць працаваць дзеля дэмакратычных зменаў.
Ключавыя выказванні беларускай лідаркі за апошнія паўгода:
«Я не люблю, калі беларусаў называюць толькі ахвярамі. Так, нам цяжка, людзі ў турмах, але мы ўдзельнікі гістарычных падзеяў. Мы адстойваем незалежнасць і пішам сваю гісторыю. І, уклаўшы столькі намаганняў, мы абавязкова вернем сабе той дар, які беларусы атрымалі яшчэ ў 1918 годзе — сваю незалежную дзяржаву».
«Існуе іншая Беларусь, свабодная Беларусь, якая працягвае супраціўляцца. Цяпер мы не можам публічна пратэставаць, але рух жыве ў падполлі. Мы працягваем працаваць у выгнанні дзеля дэмакратычных зменаў. У нас няма дзяржавы, але ў нас ёсць самае галоўнае — людзі, гатовыя змагацца за каштоўнасці».
«Беларуская супольнасць — гэта не толькі акцыі і заявы. Гэта людзі. Гэта давер. Гэта мова, культура, памяць, узаемная дапамога і адчуванне, што мы не адны».
«Мая мара — каб Беларусь стала краінай, дзе не спатрэбіцца тлумачыць дзецям, чаму іх бацька ў турме і што такое вайна. Я хачу, каб Беларусь была краінай, дзе працуе закон. Дзе абаронены бізнес. Дзе эканоміка можа расці. Краінай, дзе людзі не баяцца дзяржавы».
«Беларускі супраціў, беларускі дэмакратычны рух — гэта не толькі палітычная дыпламатыя за мяжой, гэта штодзённая праца адважных людзей унутры краіны, бо яны складаюць аснову нашага супраціву».
«Я не спынюся, пакуль кожны з палітвязняў не будзе вызвалены. Я веру, што мае дзеці вернуцца ў Беларусь, і я веру, што праўда і справядлівасць перамогуць, таму што гісторыю пішуць не дыктатары, а людзі».
«Можа здавацца, што беларусы ціхія, але ў крытычны момант яны ўмеюць аб’ядноўвацца. Я гэтым вельмі ганаруся і заклікаю захаваць гэты ўнутраны агеньчык і быць гатовымі зноў зрабіць усё, што ад нас залежыць».