Закон як зброя супраць беззаконня: новы выпуск «Прававых летапісаў» пра герояў XIX–XX стагоддзяў
Часта лічыцца, што праваабарона — гэта з’ява апошніх дзесяцігоддзяў, аднак карані беларускай салідарнасці сягаюць значна глыбей. У новым выпуску «Прававых летапісаў» мы вяртаемся ў XIX і пачатак XX стагоддзя, каб паказаць, як на руінах задушаных паўстанняў нараджалася тое, што сёння мы называем грамадзянскай супольнасцю. Гэта гісторыя пра людзей, якія, будучы самі абмежаванымі ў правах, рызыкавалі ўсім, каб не пакінуць ахвяраў рэпрэсій у бядзе.
Вы даведаецеся, як у часы жорсткага рэжыму Мураўёва-Вешальніка адвакаты выкарыстоўвалі кожную літару закона, каб ратаваць паўстанцаў ад катаргі, і як звычайныя дабрачынныя таварыствы станавіліся прыкрыццём для маштабнай сеткі дапамогі. Гэты выпуск — пра школу беларускай салідарнасці, якая вучыла грамадства дзейнічаць арганізавана нават у самыя цёмныя часы.
Глядзіце новы выпуск па спасылцы і дзяліцеся ім у сацсетах (калі для вас гэта бяспечна)!
https://youtu.be/Z9-rkMEhLc0