У Telegram стварылі падроблены бот службы эвакуацыі BYSOL
У Telegram распаўсюджваецца спасылка на бот, які імітуе службу эвакуацыі BYSOL. Пра гэта піша тэлеграм-канал фонду.
З вялікай доляй верагоднасці гэта правакацыя сілавікоў, мэта якой — выявіць людзей, якія перадавалі інфармацыю пра перамяшчэнне войскаў у «Беларускі Гаюн».
У апісанні бота гаворыцца, што ён нібыта «створаны для аператыўнай эвакуацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія адпраўлялі інфармацыю ў “Беларускі Гаюн” і асцерагаюцца за сваю бяспеку».
Паводле інфармацыі фонду, ужо вядомыя выпадкі, калі падпіска на падроблены бот станавілася падставай для крымінальнага пераследу.
BYSOL нагадвае, што НЕ ВЫКАРЫСТОЎВАЕ БОТЫ для працы са зваротамі людзей!
Усе сапраўдныя кантакты можна праверыць на афіцыйным сайце фонду — там пазначаныя e-mail-адрасы і акаўнты ў месенджарах, праз якія можна звязацца са службай.