У нядзелю 3 сакавіка беларусы Шчэціна сабраліся, каб выказаць сваю салідарнасць з ўсімі, хто застаў…

У нядзелю 3 сакавіка беларусы Шчэціна сабраліся, каб выказаць сваю салідарнасць з ўсімі, хто застаўся ў Беларусі, нягледзячы на рызык перасьледу, звальненне з працы, вобшукі і ціск са стараны “праваахоўчых ворганаў”.  

Дзякуй вам за тое, што вы ёсць.
Дзякуй за тое, што робіце.
За антываенныя сцікеры, газеты з самвыдату, за бчб сьцягі на сьценах, за падтрымку палітзняволеных і іх сем’яў, салідарнасць і сапраўдны патрыятызм.
Вы дапамагаеце адно аднаму ва ўмовах татальных рэпрэсій і забароны дзейнасці ўсіх праваабарончых арганізыцыяў. 

Але як бы цяжка не было сёння, памятайце – “Вясна” прыйдзе і ў Беларусь!



#МыРазам