Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч
3 жніўня 1926 (афіцыйна 3 верасьня 1927)* году нарадзіўся Алесь Адамовіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х.
Падчас вайны Адамовіч удзельнічаў у партызанскім руху.
Працаваў на катэдры беларускай літаратуры БДУ, у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце.
У 1982-м у быў у складзе дэлегацыі БССР на сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.
У 1987 стаў дырэктарам навукова-дасьледчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве.
З 1989-га сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і народны дэпутат СССР. Выступаў за перабудову, дэмакратызацыю і галоснасьць.
Адамовіч стаў адным зь першых, хто падняў у літаратуры тэму чарнобыльскай катастрофы, яе сапраўдных маштабаў.
Фільм на сцэнарый Алеся Адамовіча «Ідзі і глядзі» лічыцца адным з найлепшых фільмаў пра вайну.
https://smarturl.click/2qY3m