Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна25 ліпеня 1936 году нарадзіўся Леанід Левін, бе…

Вольны Захад інфа

Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Леаніда Левіна

25 ліпеня 1936 году нарадзіўся Леанід Левін, беларускі архітэктар, адзін з стваральнікаў мэмарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Яма».

Быў старшынём Міжнароднай габрэйскай акадэміі мастацтва. Таксама стварыў іншыя вядомыя мэмарыялы на тэму Галакосту: мэмарыяльныя комплексы вязьням гета ў Слуцку, загінулым габрэям у Гарадзеі і іншыя. Ёсьць помнікі, створаныя Левіным асабіста або ў калектыве аўтараў ня толькі ў Беларусі, але і ўва Ўзбэкістане, Украіне, Расеі.

Левін праектаваў станцыі менскага мэтро «Плошча Леніна» і «Няміга».

Памёр у 2014 годзе ў родным Менску.

Больш падзеяў гэтага дня ў гісторыі глядзіце пад спасылкай: https://smarturl.click/GVxGE