Спыніў працу “Зялёны тэлефон” — адна з самых вядомых экалагічных ініцыятываў Беларусі. Інфалінія пра…

Вольны Захад інфа

Спыніў працу “Зялёны тэлефон” — адна з самых вядомых экалагічных ініцыятываў Беларусі. Інфалінія працавала амаль 10 гадоў — з 12-га кастрычніка 2016-га.

І працавала б далей, калі б яе сацсеткі не былі абвешчаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.

На “Зялёны тэлефон” звярталіся людзі, якія сутыкаліся з экалагічнымі праблемамі — па дапамогу, парады ці падтрымку. Ініцыятыва дапамагла сотням актывістаў.

“Дзякуй за тое, што былі з намі, званілі, пісалі, вучыліся на вэбінарах і шчыра клапаціліся пра кожнае дрэва, чыстае паветра і правільную сартыроўку смецця, — піша каманда “Зялёнага тэлефона” ў развітальным лісце. — Тое, што ў Беларусі так шмат людзей, якія шчыра цікавяцца экалогіяй, неімаверна натхняе”.