«Для Беларусі цяпер важна ўжо думаць пра наступны крок». Апублікаваная Канцэпцыя прыцягнення да адка…

Вольны Захад інфа

«Для Беларусі цяпер важна ўжо думаць пра наступны крок». Апублікаваная Канцэпцыя прыцягнення да адказнасці за рэпрэсіі ў Беларусі

На афіцыйным сайце Святланы Ціханоўскай апублікаваная Канцэпцыя прыцягнення да адказнасці за рэпрэсіі ў Беларусі, падрыхтаваная юрыдычнай камандай Офіса.

Дакумент апісвае, як у будучай дэмакратычнай Беларусі могуць расследавацца грубыя парушэнні правоў чалавека, учыненыя пасля 2020 года. У канцэпцыі разглядаюцца роля пацярпелых, захаванне доказаў, права на праўду і кампенсацыю шкоды, а таксама нацыянальныя і міжнародныя механізмы прыцягнення вінаватых да адказнасці.

Асаблівая ўвага ў Канцэпцыі надаецца перспектыве стварэння гібрыднага трыбунала для Беларусі, які аб’яднаў бы нацыянальнае правасуддзе з міжнародным удзелам і вопытам. Такі механізм мог бы стаць найбольш рэалістычнай мадэллю судовага пераследу асоб, адказных за найбольш цяжкія злачынствы.

Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях:
«Міжнародны крымінальны суд і Спецыяльны трыбунал па злачынстве агрэсіі супраць Украіны — вельмі важныя прыклады таго, як міжнародная супольнасць рэагуе на найцяжэйшыя злачынствы. Для Беларусі цяпер важна ўжо думаць пра наступны крок — механізм, які будзе працаваць у беларускіх умовах. Я лічу, што такой мадэллю можа стаць гібрыдны трыбунал, які аб’яднае беларускую юрысдыкцыю і міжнародную экспертызу».


Азнаёміцца з канцэпцыяй можна на трох мовах:
па-беларуску;
па-руску;
па-англійску.