Беларускі гурт kmitansambl выпусціў дэбютны альбом «Сонца над пастарункам» з 8 кампазіцыямі

Вольны Захад інфа

Малады і перспектыўны беларускі гурт пад назвай kmitansambl выпусціў дэбютны альбом. Лонгплэй “Сонца над пастарункам” уключае 8 кампазіцый, яны былі напісаныя цягам 2024 года.

“Тэматычна размаіты, гэты альбом — нізка простых і лаканічных музычных выказванняў”, — кажа фронтмэн гурта Вячаслаў Кміт.

Апроч Вячаслава (ён выканаў галоўную ролю ў фільме “Лебядзіная песня Фёдара Озерава), у гурце граюць Мікіта Арлоў (Applepicker, SOYUZ), Уладзь Лянкевіч (Syndrom Samazvanca, luty sakavik, Filamaty) і скрыпач Назар Лазар.

Каманду называюць унікальным творчым саюзам. Музыкі ставяць на эмацыйны вакал, мудрагелістую лірыку і ўсё добрае.

Альбом пісаўся ў хатніх умовах. Яго можна паслухаць тут: https://linktr.ee/Kmitansambl

Дарэчы, у пятніцу 26 чэрвеня Слава і Мікіта прэзентуюць плытку ў студыі Еўрарадыё. Не прапусціце!