Стыпендыі, гранты і іншыя магчымасці для адукацыі ў ЕС – даведайцеся больш у Цэнтры дапамогі SALT
Для беларусаў ужо існуе вялікая колькасць магчымасцяў для атрымання адукацыі ў ЕС і ўвесь час з’яўляюцца новыя.
Цэнтр дапамогі SALT кансультуе па розных варыянтах адукацыйных ініцыятыў, не абмяжоўваючыся праграмай EU4Belarus – SALT. Звярнуўшыся ў Цэнтр, вы можаце даведацца:
1⃣ Якія праграмы, стыпендыі і гранты існуюць у ЕС для беларусаў. 2⃣ Падрабязнасці аб крытэрах і неабходных дакументах для атрымання стыпендыі альбо гранта. 3⃣ Адказы на іншыя пытанні аб магчымасцях адукацыі ў ЕС для беларусаў.
Звярнуцца ў Цэнтр дапамогі можна, запоўніўшы форму па спасылцы.