«У традыцыях беларускага народу — дапамагаць людзям». Як праваабаронцы дапамагаюць рэпрэсаваным
Сёння ў Беларусі налічваецца амаль 1500 палітзняволеных. Усе яны, а таксама іх сваякі сутыкаюцца з такімі сітуацыямі, якія ў звычайных умовах нават не прадстаўляліся б магчымымі.
Каб дапамагчы людзям даць гэтаму рады, «Вясна» склала падрабязны гайд. У ім можна зразумець, па якіх запытах можна звяртацца ў «Вясну» калі на гэтым шляху ўзнікаюць канкрэтныя запыты.
• Я сутыкнуўся (-лася) з рэпрэсіямі і цяпер, не ведаю, што рабіць. • Мне патрэбная юрыдычная кансультацыя. • Я хачу непублічна зафіксаваць сваю гісторыю, каб у будучыні злачынцы панеслі адказнасць. • Я хачу распавесці журналістам пра сваю гісторыю. • Мне патрэбная дапамога з адвакатам ці перадачкамі. • Я выйшаў (-ла) з месцаў зняволення і цяпер не ведаю, што мне рабіць.
Шукаць і знаходзіць дапамогу — гэта не прывілей, а права кожнага і кожнай, хто сутыкаецца з рэпрэсіямі!