13 чэрвеня — дзень нараджэння Канстанціна Вераніцына, аўтара паэмы «Тарас на Парнасе»

Вольны Захад інфа

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Канстанціна Вераніцына, аўтара паэмы «Тарас на Парнасе»

13 чэрвеня 1834 году нарадзіўся Канстанцін Вераніцын, аўтар паэмы «Тарас на Парнасе». Паэма доўга лічылася ананімнаю, але ўрэшце ягонае аўтарства даказаў дасьледчык Генадзь Кісялёў.

Вераніцын — першы зь беларускіх пісьменьнікаў, хто вывеў беларускага селяніна галоўным героем. І гэта толькі 1 з 20 фактаў пра аўтара самага папулярнага твору ў гісторыі беларускай літаратуры.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 13 чэрвеня чытайце на сайце Свабоды.