230 гадоў таму, 24 сакавіка 1794 года, пачалося паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Па выніку падзелаў 1772 і 1793 гг. усе землі Вялікага Княства ўвайшлі ў склад Расійскай Імперыі. Пасля гэтага наша краіна страціла незалежнасць і ператварылася ў адну са шматлікіх калоній Расіі. Менавіта гэтаму і спрабаваў супрацьстаяць Касцюшка.