7 чэрвеня 1880 года нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч

Вольны Захад інфа

7 чэрвеня 1880 года нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі – беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, удзельнік I-га Усебеларускага з’езда, міністр асветы БНР, прафесар, выкладчык, бургамістр Менску ў час нямецкай акупацыі, заснавальнік першага легальнага беларускага выдання “Загляне сонца і ў наша аконца”. Адзін з важнейшых дзеячаў беларускага нацыянальнага руху.