Людміла Крукоўская запісала новую беларускую «Калыханку» з тэкстам Яўгеніі Лятун

Вольны Захад інфа

Бас-гітарыстка Людміла Крукоўская запісала новую беларускую “Калыханку”. Кампазіцыя была створана яшчэ ў 2005 годзе як калыханка для сына. У 2019-м джазавая спявачка Яўгенія Лятун напісала да яе тэкст. Рэдактарам беларускай версіі песні выступіў паэт Мікіта Найдзёнаў. Цяпер Людміла вырашыла “Калыханку” заспяваць і паказаць публіцы.

“Гэтая песня для мяне — чыстае каханне. Безумоўнае, ціхае, бясконцае як неба, — расказвае Крукоўская. — І галоўныя яе словы — “Я буду побач з табою”. Заўжды, як калі ты рабіў першыя крокі, радаваўся выйграным спаборніцтвам, перажываў сварку з сябрам, не мог дацягнуцца да цацкі ці раіўся што падарыць дзяўчынцы. Заўжды, нават калі ты будзешь зусім дарослы.

Я, калі яе спяваю, чую як у мяне вырастаюць крылы. Такія шырокія, як Сусвет. За якімі ўсе дзеці могуць схавацца ад гора і адзіноты, бо ўнутры цёпла і не страшна”.


Паслухайце!

А вось інтэрв’ю з Людмілай Крукоўскай на ютуб-канале “Навокал”