Правільнае ўжыванне геаграфічных назваў: замак у Крэве і Мазыр на рацэ Прыпяці 03.06.2026 Вольны Захад інфа Замак у Крэве, а ня „ў Крэва“. Бо „ў Крэва“ — гэта ня „дзе?“, а „куды?“. Мазыр на рацэ Прыпяці, а не „на рацэ Прыпяць“. Скланяйма нашыя геаграфічныя назвы — яны ж таксама жывыя беларускія словы, ня трэба іх замарожваць.