Віншуем з Днём Волі! 106 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі сваю незалежнасць
25 сакавіка 1918 года – адзін з самых важных дзён у гісторыі Беларусі. Менавіта ў гэты дзень у будынку на сённяшняй вуліцы Валадарскага ў Мінску нацыянальныя дзеячы і патрыёты абвясцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Цяпер людзі ў Беларусі не маюць аніякай магчымасці святкаваць Дзень Волі, а шматлікія тысячы патрыётаў вымушаны сустракаць 25 сакавіка за межамі роднай зямлі. Але, неглядзячы ні на што, гэта светлы і святочны дзень. Дзень, які падараваў беларускаму народу надзею на самастойнае і заможнае жыццё. Дзень вялікай спадчыны, пакінутай нам нашымі продкамі. Дзень, у які мы, негледзячы на цемру, якая апусцілася над нашай краінай, павінны ўзгадаць яшчэ адну важны для беларусаў радок: “Загляне сонца і ў наша аконца!”
Са святам! Жыве Беларусь!