Аляксандр Фядута рэзка адказаў Марыі Калеснікавай пра змаганне і дыялог з Лукашэнкам

Вольны Захад інфа

Аляксандр Фядута рэзка адказаў Марыі Калеснікавай, якая заявіла пра змаганне “не супраць Лукашэнкі”, а “за людзей”.

“Прабачце за рэзкасць, але нікога не цікавіць, за што Вы змагаліся ў 2020 годзе (магчыма, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія Вас атачаюць). Бо галасавалі не за вашы перакананні, музычны слых і чырвоную памаду. Сотні тысяч людзей выходзілі на пікеты, каб паставіць подпісы не “за”, а “супраць”. І галасавалі яны не “за”, а “супраць”.


Да гонару Святланы Ціханоўскай трэба сказаць, што яна гэта разумела тады і, здаецца, разумее цяпер.

Акрамя таго, прайшло пяць з паловай гадоў, вельмі насычаных. Ідзе Вялікая еўрапейская вайна, як бы і хто б гэта ні называў. І на фоне гэтай вайны Вы заклікаеце да дыялогу з агрэсарам, якога каментатары беларускіх медыя ў выгнанні сарамліва называюць “пры ўдзеле”, — піша Фядута ў фэйсбуку.


Свой допіс экс-палітвязень скончыў словамі: “Маша, паглядзіце ў люстэрка і проста падумайце пра ўсё гэта”.