У сваёй прамове лідарка падкрэсліла: за кожным іменем у спісе палітвязняў — чалавек, сям’я, страчанае здароўе, гады жыцця і боль чакання. Таксама Ціханоўская нагадала пра ўмовы, праз якія праходзяць людзі ў няволі, і пра тое, што нават пасля вызвалення пераслед для многіх не заканчваецца.
«У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Ніводнага. За гэтыя гады мы амаль прызвычаіліся: сотні імёнаў у спісе палітзняволеных, штодзённыя затрыманні, звесткі пра катаванні — усё гэта стала нібыта новай нормай. Але гэта не норма. Гэта не мусіць быць нормай».
21 траўня, да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак. У звароце — пра людзей, якіх рэжым пазбавіў волі за іх пазіцыю, пра сем’і, якія жывуць у чаканні, пра ўмовы ўтрымання і пра асабісты боль,…