СКРОЗЬ БЕТОН
Нейкі сэнс у час утрапёнасці
Не мае кошту й каштоўнасці.
Адчуванне самасвядомасці
Гасне ў холадзе нерухомасці.
І пагражае шалёны маньяк
Ядравым усім знішчэннем.
Здаецца, далей ужо ніяк,
Нясталасць – добрым рашэннем.
Здаецца, што час прыйшоў апусціць
Стомленыя нашы рукі.
Падпарадкавацца і з гэтым жыць,
Нягледзячы на тыя мукі.
І час змірыцца, бо выйсця няма.
Застаецца нам тлен ды стогн.
Не! То было, браты, усё не дарма!
Бо трава прабівае бетон.
Бо трава прабівае бетон.
БО ТРАВА ПРАБІВАЕ БЕТОН!!!
©️ Максім Перапяліца