Святлана Ціханоўская прагаласавала на выбарах у Каардынацыйную Раду нягледзячы на перашкоды рэжыму

Вольны Захад інфа

Святлана Ціханоўская прагаласавала на выбарах у Каардынацыйную Раду

«Намаганні прагаласаваць занялі больш часу з-за атак на сістэму галасавання з боку рэжыму. Але гэта яшчэ раз паказвае, наколькі важныя гэтыя выбары. 

Нягледзячы на ціск і спробы перашкодзіць, беларусы працягваюць удзельнічаць. Далучайцеся, але памятайце пра бяспеку». 


Зрабіць свой выбар можна праз:
1. Сайт для галасавання. Калі вы ў Беларусі — абавязкова выкарыстоўвайце VPN і адкрывайце сайт у рэжыме інкогніта
2. Мабільная аплікацыя SVAE Peera для Android
3. Аплікацыя для iOS праз TestFlight

Падрабязная інструкцыя — па спасылцы.