Беларусы Шчэціна сабраліся на нядзельную акцыю ў падтрымку палітзняволеных.
7 красавіка, ў Міжнародны Дзень Здароўя, мы хацім звярнуць увагу грамадства на тое, што варункі ў беларускіх турмах зусім не спрыяюць здароўю. А неабходная медыцынская дапамога сваечасова не аказваецца. Адносна стану здароўя шмат каго з палтзняволеных няма інфармацыі на працягу месяцаў, а лекары, якія працуюць у турмах, больш заслугуюць называцца катамі, а не ратавальнікамі жыцця.
Таму 7 красавіка мы праводзім акцыю, каб пратэставаць супраць ракавай пухліны на целе грамадзтва, каторая вось ужо 30 гадоў замінае жыць усей Беларусі. Ракавая пухліна пад назвай “лукашызм”, якую трэба выдаляць хірургічна.