Ініцыятыва MALDZIS алічбавала фотакнігу Яна Булгака “Нарач”. Яе можна спампаваць!
Ян Булгак — выбітны фатограф з беларускімі каранямі, якога называюць “бацькам беларускай і польскай фатаграфіі”. Ён нарадзіўся пад Наваградкам, быў афіцыйным фатографам Вільні, выкладаў ва ўніверсітэце, заснаваў два фотаклубы.
Кніга выйшла ў 1935 годзе і змяшчае 38 аўтарскіх здымкаў Нарачы перад з’яўленнем савецкай архітэктуры. Гэта лірычны дзённік падарожніка, які ўбачыў возера раней, чым яно стала курортам.
Дзякуючы ахвяраванням беларусаў ініцыятыва змагла набыць некалькі арыгінальных фотаздымкаў аўтарства Яна Булгака.