«Адчуваць, што пра мяне памятаюць па-за кратамі было жыццёва важна». Леанід Судаленка пра тое, што я…

«Адчуваць, што пра мяне памятаюць па-за кратамі было жыццёва важна». Леанід Судаленка пра тое, што яго падтрымлівала за кратамі

«Пасля арышту ў СІЗА я атрымліваў шмат лістоў ад людзей, якіх нават не ведаў. Яны пісалі простыя словы падтрымкі, але гэта было настолькі нечакана і шчыра, што я доўга трымаўся за гэтае адчуванне. Бывала, адчыняецца кармушка камеры, і “прадольны” перадае лісты: “Судаленка, Судаленка, Судаленка…” — і так да 20–25 разоў. Сукамернікі жартавалі: “Які ж вы шчаслівы”. А я потым сяджу і адказваю ўсім — так і ляцеў час зняволення.

Аднойчы адчыняецца кармушка са словамі: “Судаленка, хто ў вас у Англіі?” Я, лежачы на нарах, жартам адказваю: “Вядома хто — англійская каралева!” Аказалася, праваабаронцы з Amnesty даслалі мне бандэроль — шакалад, ручнік, зубную пасту, шчотку і, галоўнае, ліст падтрымкі».


Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/120126

Матэрыял падрыхтаваны ў межах цыкла артыкулаў да 30-годдзя «Вясна»

Падтрымаць «Вясну» donate.spring96.org