«Як размова з Богам». Паэтка прысьвячае вершы палітвязьням, а для заробку пячэ пончыкі → https://smarturl.click/y6Jvd
Беларуская паэтка Наста Кудасава прэзэнтавала ў Вільні новую кнігу вершаў — «Лірыка». Гэта ўжо сёмая кніга аўтаркі, выдадзеная ў сэрыі «Паэты плянэты» выдавецтва Kamunikat.org.
Некаторыя творы ў кнізе прысьвечаныя палітвязьням — у тым ліку Вітольду Ашурку, Сьцяпану Латыпаву, Алесю Бяляцкаму.
Сёньня паэтка жыве ў Гдыні і выхоўвае дзяцей. Каб зарабляць на жыцьцё, яна працуе ў пончкарні — пячэ пончыкі.